Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Закруціла кола гульняў

Дата: 25 января 2022 в 16:14
Автор: Бычик Ж. А.
127 просмотров

Цікавая гульня здольна аб’яднаць, а кожнае свята з ёй праходзіць весела і яскрава. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі гульнёвай праграмы “Кола беларускіх гульняў”, якая прайшла ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслач.
У чарговы шосты школьны дзень дваравыя каманды горада сустрэліся ў прыбраным у беларускім стылі файе Цэнтра творчасці. Педагогі-арганізатары ў ролі гаспадынь прывіталі юных свіслачан і правялі павучальную бяседу аб святах нашых продкаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае веды аб гістарычным прошлым і традыцыях свайго народа. А далей іх чакала сапраўднае спаборніцтва.
“Кола гульняў” пачалося традыцыйнымі каляднымі гульнямі “Лапці”, “Рэшата”, “У казла”, а мех з зернем і невялікія рэчы ў ім, дапамаглі жадаючым паўдзельнічаць у жартоўнай варажбе і даведацца аб тым, што іх чакае ў новым годзе. Пасля каманды аб’ядналіся ў карагод і песняй “Жавароначкі, прыляціце” прыблізілі надыход вясны. Дзеці танцавалі з папяровымі птушкамі, а потым успомнілі святочныя гульні вясновага цыклу. З захапленнем хлопчыкі каталі фарбаваныя яйкі па ручніках, а дзяўчынкі плялі косы з “праменняў” сонца. Далей удзельнікі гульнёвай праграмы пагулялі ў купальскія гульні “Вянок шчасця”, “Шуляк”, “Вершнікі”, скакалі праз імправізаванае вогнішча.
У заключэнні сустрэчы каманды спаборнічалі ў збіранні бульбы, а восеньская гульня “Каравай” прыпаднесла ўсім салодкія пачастункі і асалоду ад сустрэчы з новымі сябрамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.