Акция "Миссия - жить!" (день четвёртый)
3 апреля 2020 года в рамках антинаркотической акции «Миссия – жить!» среди учреждений образования района прошел заочный конкурс на лучшее литературное антинаркотическое эссе «Я выбираю жизнь!». Участие приняли 6 учреждений образования района. Все ребята показали своё негативное отношение к наркомании и наркотикам как отрицательное. Лучшей стала учащаяся 11 класса Хоневичского детского сада-средней школы Шкодич Дарья.
Шкодзіч Дар'я, навучэнка 11 класа
ДУА "ВПК Ханявіцкі дзіцячы сад-
сярэдняя - школа"
Эсэ на тэму: "Я выбіраю жыццё»
Наркотык. Наркаманія. Страшныя словы. Што ж такое наркаманія? «Наркотык» у перакладзе з грэчаскай мовы, азначае , "які прыводзіць у здранцвенне". " Наркаманія - гэта значыць вар'яцтва, запал, апантанасць".
Праблема наркаманіі сярод падлеткаў у сучасным грамадстве вельмі актуальная. Яна паўстала перад намі ва ўсім жахлівым абліччы. З пачатковых класаў на класных гадзінах, у час пазакласных мерапрыемстваў мы закранаем гэту праблему, гаворым пра наступствы, разбіраем тыя ці іншыя сітуацыі. Здавалася б, усім усё зразумела: наркотыкі-гэта пагроза, якая прыняла глабальныя маштабы, робіць няшчаснымі сем'і , губіць маладыя жыцці. Але калі ўсім усё зразумела, і ўсе ведаюць аб гэтай бядзе, чаму ж атрады наркаманаў папаўняюцца, чаму ніхто з іх не спыніцца, не спытае сябе: "Навошта? Навошта я гублю сваё жыццё і дастаўляю боль блізкіммне людзям?" Так, ёсць маладыя людзі, якія прыклаўшы ўсе намаганні, спрабуюць вызваліцца ад гэтай "гідры", але іх так мала. Большасць жа працягваюць забіваць сябе. Многія падлеткі спрабуюць наркотыкі з цікаўнасці, у кампаніях, якія ім даюць тое, чаго яны не могуць знайсці дома. А потым яны працягваюць рукі да наркотыкаў, таму што не могуць спыніцца. Наркамана можна пазнаць па вачах, па патухлым позірку, які нічога ўжо не выказвае. Погляд, які, калі і распагоджваецца, то з адной мэтай: дастаць чарговую дозу.
Доза! Адкуль яна бярэцца? Чаму Дарослыя, для якіх грошы-гэта ўсё, працягваюць цкаваць грамадства? Хіба ў гэтых "гандляроў смерцю" няма сваіх дзяцей? Няўжо яны не задумваюцца, што гэтыя памерлыя ад страшных пакут, чыесьці дзеці? Яны таксама хацелі жыць, кахаць?
Жыццё наркамана кароткае. Жыццё наркамана беспрасветнае. Жыццё наркамана трагічнае. Ланцуг гэтых страшных сінонімаў можна працягваць і працягваць. А,як дапамагчы? Што мы, вучні, можам зрабіць у такой сітуацыі? Як падтрымаць і працягнуць руку дапамогі? Можа, выратаванне тапельцаў справа рук саміх тапельцаў?
Не! Не і яшчэ раз не!
Мы будзем даказваць няспынна згубнасць ўплыву наркотыкаў на чалавечае жыццё. Змагацца з амаральнасцю і абыякавасцю! Сцвярджаць вечныя каштоўнасці: дабрыню, любоў, веру. Вядома, не заўсёды чытаннем лекцый можна дапамагчы наркаману. Пакуль я вучуся ў школе, толькі такую лепту магу ўнесці ў вялікую справу, якая носіць назву "Мы супраць наркотыкаў".
Наш невялічкі аграгарадок гэтая страшная праблема не закранула, але нашы настаўнікі нястомна працягваюць інфармаваць нас пра смяротныя наступствы наркаманіі. І мы, юнакі і дзяўчаты з валанцёрскага атрада "Шанс" заўсёды будзем прыкладаць свае намаганні для барацьбы супраць страшнай чумы сучаснага грамадства- наркаманіі.
Я хачу жыць у свеце, у якім не трэба будзе ходзячы па вуліцах аглядвацца. Мы выбіраем жыццё!